Categories: Культура

А цi патрэбна нам свята 9 траўня?

Можа, ужо i не актуальна пiсаць пра Дзень Перамогi, якi адбыўся ажно 9 траўня. Адсвяткавалi, адгулялi – i зноў працаваць, вучыцца, пазабыўшыся на тое свята да наступнага года.

Але ў такi познiм звароце да гэтай тэмы ёсць у мяне апраўданне – закарцела мне пра яго пiсаць зусiм не пасля шэсцяў, мiтынгаў i салютаў. А ўсяго пасля адной кнiгi пра вайну, кнiгi Барыса Сачанкi «Апошнiя i першыя» пра хлопчыка, якi застаўся адзiны жывы з спаленай вёскi. Ды i мабыць не сказаць, што кнiга тая вартая вялiкiх узнагарод у свеце лiтаратуры, але ёсць у яе адна якасць, якой шмат чаму не хапае па сённяшннiм часе – яна сапраўдная, i гэтай сапраўднасцi ў яе нiяк не адымеш.

Мабыць не ў адной мяне засталiся ад школы успамiны пра 9 траўня, як пра дзень, калi ўсiх дабравольна-прынуджальна выпраўлялi на мiтынг у Берасцейскую крэпасць. I я тады (да i зараз) нiяк не магла зразумець якi ж гэта мiтынг i чаго пад час яго людзi пытаюцца дабiцца?

Не зразумейце меня неправiльна. Я не пра тое, што свята не мае сэнсу, я пра тое, у што яно ператварылася.

Чаму пад час параду ў Менску дзецi нясуць кветкi ветэранам i нашаму прэзiдэнту? Гэта ж кветкi толькi для ветэранаў ды для тых, герояў, хто загiнуў. У тым жа i сэнс гэтых кветак.

Што засталося сапраўднага? Можам мы сказаць, што кожны з нас у гэты дзень менавiта ушаноўвае памяць аб ахвярах вайны? Асабiста за сябе я такога сказаць не магу. На жаль.

А ў вечары пасля салюту шла скрозь парк. Так, тыповае заканчэнне свята – смецце, бруд ды толпы п’яных людзей, некаторыя з якiх чамусьцi перыядычна выкрыкваюць асобныя галосныя гукi, мала паразумелыя для цвярозага чалавека. Няўжо гэта i ёсць найлепшы шлях для любога святкавання?

Вось гэтак яшчэ адзiн цудоўны дзень ператвараецца ў немаведама што. Цi гэта памяць ўжо не такая яркая, цi сэрцы загрубелыя, цi што. Проста так непавiнна быць. Усе гэтыя святкаваннi штучныя, кранеш рукой – пасыпяцца…

Так… I напрыканцы… Вiншую усiх са святам, хай яно ўжо i прайшло…)

a card

Darya

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

14 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

16 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 тыдні ago