Кур’ёзная памылка на майках менскага спецназу будзе выпраўлена, кажуць у менскай міліцыі.
На акцыі “маўклівага супраціву” ў Менску ў кадры фотакамераў трапілі майкі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест “міліцыя” ці “милиция” на іх быў змешчаны надпіс “милицыя”.
Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.
“Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з “ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА” — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу “милицыя” — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?”
Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.
Паводле: Еўрарадыё
Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…
Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…
Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…
Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…
Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…
«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…