Categories: Грамадства

У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў

Кожны можа прыняць удзел і падтрымаць палітвязня цеплымі словамі.Па матэрыялах Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Ініцыятыва правесці такую кампанію, што мае назоў “Тыдзень палітвязня”, належыць камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ладзіцца па ўсёй Беларусі.
Што тычыцца брэсцкага рэгіёна, дык па словах валанцёра “Салідарнасці” Сяргея Вакуленкі, у мясцовых жыхароў зараз ёсць магчымасць наведаць офіс арганізацыі у абласным цэнтры (вуліца Савецкіх памежнікаў, 52), падпісаць і адправіць адмысловыя паштоўкі палітвязням.
Інфармацыйная кампанія працягнецца да жніўня ўключна, а кожны тыдзень будзе прысвечаны аднаму з палітвязняў – Зміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Аўтуховічу.

Крыніца : spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

4 гадзіны ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

4 гадзіны ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

5 гадзін ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

5 гадзін ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

5 гадзін ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

6 гадзін ago