Categories: Адукацыя

Таямніцы гісторыі Амерыкі чакаюць вас!

Даследчыя стыпендыi The Clements Library шукаюць цікаўных да амерыканскай гісторыі.

Прызначэнне The Clements Library – дапамагчы навукоўцам атрымаць доступ да багатага фонду крынiц па ранняй амерыканскай гiсторыi. Па амаль любым аспекце гiсторыi Амерыкi з 1492 года па 1900 год  зборы бiблiятэкi – кнiгi, манускрыпты, праспекты, мапы, малюнкi, газеты, фота, эфемеры – належаць да лепшых сярод падобных у свеце. З 1923 года, з моманту адкрыцця бiблiятэкi, гiсторыкi апублiкавалi больш за 600 адметных кнiг на аснове калекцыi бiблiятэкi. Патэнцыял для вартага даследвання – па гiсторыi армii, гендарнай i этнiчнай праблематыцы, рэлiгii, Амерыканскай Рэвалюцыi i iнш. – адметна высокi.

Лакацыя – Мiчыган (ЗША).

Патрабаваннi 

Да падачы заявак запрашаюцца выпускнiкi ВНУ, даследчыкi-постдактаранты, навукоўцы з высокiм iнтарэсам да амерыканскай гiсторыi.

Катыгорыi cтыпендый:

  • Jacob M. Price Visiting Research Fellowship – кароткачасовае даследванне (min. 1 тыдзень);
  • Howard H. Peckham Fellowship on Revolutionary America – на перыяд min. 2 месяцы, стыпендыя каля $10 000, для вучоных постдоктарскага ўзроўню са скончаной PhD ступенню;
  • Reese Fellowship in the Print Culture of the Americas – мае на мэце даследванне кнiг альбо iншых друкаваных фарматаў, бiблiяграфii i iншых аспектаў культуры друку ў Амерыцы, у тым ліку выдавецтва i маркетынг з 16га стагоддзя да пачатку 20га. Стыпендыя разлiчана на 1 месяц, складае да $5 000 i патрабуе атрыманай PhD-ступенi.

Неабходны пакет дакументаў

  • запоўненая аплiкацыйная форма (спампаваць можна па спасылцы нiжэй);
  • CV (не больш за 6 старонак);
  • лiст з апiсаннем даследвання, у тым лiку бягучага стану;
  • 2 рэкамендацыйныя лiсты (накiроўваюцца рэферантамi ў The Climents Library).

Як падацца

Падрыхтаваныя дакументы неабходна даслаць па пошце – электроннай clements-fellowships@umich.edu альбо звычайнай:

Research Fellowship
Climents Library
University of Michigan
909 S. University Ave.
Ann Arbor, Michigan 48109 – 1190

Дэдлайн – 15 студзеня 2016 г.

Дадатковая iнфармацыя па спасылцы. Крыніца: adukacyja.info.

pirozhok

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

5 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

8 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

24 гадзіны ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago