Categories: Медыя

Конкурс ад “Мовы Нанова”: #янебаюсяспрабаваць. Прыз — трэніроўка ў Віталя Гуркова

Хочаце апынуцца на месцы герояў роліка? Мы абвяшчаем новы конкурс, дзе суперпрызам — эксклюзіўная дзвюхгадзінная трэніроўка ў шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова.

Умовы простыя.

1. Вы прынамсі адзін дзень ад рання да вечара размаўляеце па-беларуску. Усюды: у хаце, на дварэ, у краме, на працы, з сябрамі і г.д.

2. Апісваеце ў пісьмовай форме свае ўражанні, рэакцыю людзей, свае радасці і цяжкасці.

3. Калі маеце акаўнт у сацсетках — вывешваеце гісторыю туды з хэштэгам #янебаюсяспрабаваць

4. Дасылаеце гэтую гісторыю + сваю фотку + колькі словаў пра сябе + свае кантакты нам на movananova.by@gmail.com да 15 верасня ўключна. Апроч тэкста (гэта абавязковы фармат) можаце дадаць відэа, аўдыё, здымкі і г.д.

 

Пасля мы запрашаем Віталя Гуркова, чытаем разам з ім усе гісторыі ды выбіраем пераможцаў. Найлепшыя будуць запрошаныя на трэніроўку ва ўзгоднены з Віталём час. Калі нас уразіць адна гісторыя — гэта будзе трэніроўка для аднаго чалавека. Калі пяць — то гэта будзе групавая трэніроўка для пяці чалавек.

Апроч суперпрыза, мы падрыхтавалі для вас шэраг іншых падарункаў — кнігі “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”, нашыя фірмовыя саколкі, кубкі і бранзалеты.

Спрабуйце — і перамагайце!

—————————————

Дасылаючы матэрыялы на конкурс, вы даяце згоду на іх апублікаванне ў публічнай прасторы: на сайце movananova.by, у сацыяльных сетках, у прэсе.

У конкурсе могуць удзельнічаць і людзі, якія ў штодзённасці і так размаўляюць па-беларуску. Вашыя ўражанні таксама важныя!

Калі вы хочаце стаць фундатарам конкурса — заснаваць свой прыз — то запрашаем ліставаць на movananova.by@gmail.com. У такім разе інфармацыя пра ваш прыз з’явіцца ва ўсіх допісах пра конкурс з нашага боку. 

movananova.by

Darya

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

22 гадзіны ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

23 гадзіны ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

23 гадзіны ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

23 гадзіны ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

23 гадзіны ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

24 гадзіны ago