LIDBEER 2016 – беларускі “АКТОБЭРФЭСТ”

У мінулыя выходныя Дзедзіч пабываў на фестывалі хмелю, соладу і вады Lidbeer, які быў прысвечаны 140-годдзю мясцовага піўзавода “Лідскае піва”.

Свята, якое многія чакалі цэлы год аказалася яшчэ больш маштабным, чым у мінулы раз. ААТ “Лідскае піва” сумесна з Лідскім выканаўчым камітэтам ператварылі горад у адну вялікую святочную пляцоўку. Акрамя фестывалю ў Лідзе таксама святкаваўся Дзень горада.


Усе асноўныя падзеі праходзілі у гістарычным цэнтры Ліды. Тут былі фудкорт, луна-парк, дзіцячая пляцоўка, экскурсіі па гораду, у музеі, у Лідскі замак, на ААТ “Лідскае піва”, можна было згуляць у лазертаг і пастраляць з лука і нават палётаць на верталёце. Таксама праводзіўся гістарычны квэст, за праходжанне якога можна было атрымаць смачныя прызы.

І канешне, які фестываль без музыкі. У цэнтры было дзве сцэны – малая, на якой да вечара выступалі маладыя беларускія гурты, такія як Мутнаевока, Nizkiz і інш, і вялікая, дзе адбылося адкрыццё святкавання, а ўвечары быў гала-канцэрт з удзелам  гуртоў Trubetskoy, Neuro Dubel, Zdob si Zdub і Би-2. Завяршыўся фестываль грандыёзным феерверкам.


Па неафіцыйным звесткам фестываль наведала ў два разы больш людзей, чым у мінулым годзе, а гэта нават больш чым 100 тысяч. Такім чынам, можна лічыць, што LIDBEER – адзін з найбуйнейшых опэн-эйраў Беларусі 2016 года.

Наталля Матвійчук

 

Marta

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

21 гадзіна ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

21 гадзіна ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

22 гадзіны ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

22 гадзіны ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

22 гадзіны ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

23 гадзіны ago