16 кварталаў / 16 Blocks /

16 кварталаў

Краіна: ЗША
Жанр: мастацкі фільм, крымінальны баявік
Працягласьць: 01:36:35
Рэжысэр: Рычард Донэр (Richard Donner)
Ролі выконваюць: Брус Ўіліс (Bruce Willis), Мос Дэф (Mos Def), Дэвід Морс (David Morse)
Пра фільм: Паліцыянт (Брус Уіліс) мае простае, на першы погляд, заданьне – даставіць зьняволенага зь паліцэйскага пастарунку ў суд. Дарога займае ўсяго 16 кварталаў. Аднак, па дарозе высьвятляецца, што злачынец мае пасьведчыць супраць паліцыянтаў, а тыя гэтага зусім не жадаюць. Заданьне раптам вельмі ўскладняецца…

 

Сэксмісія (Новыя амазонкі) / Seksmisja

СэксМісія

Краіна: Польшча
Жанар: фантастычная камэдыя
Працягласьць: 01:56:20
Рэжысэр: Юліуш Махульскі (Juliusz Machulski)
Пра фільм: Займальны фільм з бліскучай гульнёй акцёраў Ежы Штура і Альгерда Лукашэвіча і працай вядомага рэжысёра Юліюша Махульскага (“Ва Банк”).
Ачуняць пасля замаразкі праз 60 гадоў у грамадстве прыгожага полу, адзінага пакінутага на Зямлі пасля атамнай вайны – справа дзўіная. І ўсё ж нашы героі – спрытны лавелас Макс і інтэлігент Альберт бліскуча выходзяць з гэтай сітуацыі, вярнуўшы “Новым амазонкам” прыгожую, чыстую планету і зноўку навучыўшы іх каханню …
У савецкім пракаце фільм ішоў у “абрэзаным” варыянце пад назвай “Новыя амазонкі”.

Імпэрыя ваўкоў / L’Empire des loups /

Імперыя ваўкоў

жанр: крымінальны трылер, дэтэктыў
рэжысэр: Крыс Наон (Chris Nahon)
у ралях: Жан Рэно (Jean Reno), Ляўра Марантэ (Laurе Morante)
год: 2005
краіна: Францыя
мова: беларуская
пераклад: шматгалосы прафэсійны
працягласьць: 01:59:54
пра фільм: Літаратурнаю асноваю стужкі стаўся раман Жана-Крыстофа Гранжэ (Jean-Christophe Grange). Малады паліцыянт Поль расследуе сэрыю забойстваў дзяўчат у турэцкім квартале Парыжу. Ён зьвяртаецца па дапамогу да былога паліцыянта Шыфэра. Разам яны шукаюць наступную ахвяру і забойцаў, але ня ведаюць, што іх саміх пераследуе таемная турэцкая групоўка. Высьвятляецца, што маладая жанчына, Ганна, сталася аб’ектам псіхіятрычнага экспэрымэнту, мэта якога – сьцерці памяць пра ейнае мінулае жыцьцё і стварыць зь яе новую асобу. Менавіта яе шукаюць і паліцыянты, і гангстэры…

Каханьне ды іншыя напасьці / Love and other disasters /

Каханне ды іншыя напасці

Краіна: Францыя, Вялікабрытанія
Жанр: камэдыя, мэлядрама
Год: 2006
Працягласьць: 01:26:48
Рэжысэр: Алек Кешыш’ян (Alek Keshishian)
Ролі выконваюць: Брытані Мэрфі (Brittany Murphy) і Сант’яга Кабрэра (Santiago Cabrera)
Пра фільм: Эмілі Джэксан (для сяброў – Джэкс) працуе асыстэнткаю рэдактара ў брытанскім варыянце часопісу «Vogue». У вольны ад працы час яна займаецца ўладкаваньнем прыватнага жыцьця сваіх сяброў: суседа-гея Пітэра, які шукае ідэальнае каханьне, і сяброўкі Талулы, дзівачкі, якая мяняе мужчынаў як пальчаткі. Ці зможа Джэкс у віры ўпарадкаваньня жыцьця іншых спазнаць сапраўднае каханьне, калі яно загрукае да яе ў дзьверы? Гэта рамантычная камэдыя з жыцьця лёнданскай баґемы, якая шукае каханьня і ў кіно, і ў рэчаіснасьці.

Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара / Astérix et Obélix contre César

Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара

Краіна: Францыя–Нямеччына–Італія
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:42:36
Рэжысэр: Клёд Зідзі (Claude Zidi)
Пра фільм: Экранізацыя вядомага французскага коміксу пра тубыльцаў вёскі з Галіі, якая ўпарта змагаецца з рымлянамі. Дзеянне адбываецца ў I стагоддзі да Нашай эры. Уся Галія (сучасная Францыя) акупаваная рымлянамі. Але на поўначы краіны існуе невялікая вёска, дзе жыхары паспяхова ўпарцяцца акупантам. Галы не могуць быць пераможаны, бо ўжываюць магічны элексір друіда Панараміска, пасля чаго пачынаюць валодаюць звышчалавечай сілай. Аднак рымляне, каб адкрыць іх сакрэт, бяруць у палон друіда, пытаючыся здабыць ад яго рэцэпт напою. Астэрыкс і Абелікс спяшаюцца дапамагчы Панараміксу.
У ролях: Жэрар Дэпард’ё (Gerard Depardieu), Крыстыян Клявіе (Christian Clavier)

Энтані Цымэр / Anthony Zimmer /

Anthony Zimmer

Краіна: Францыя
Жанар: дэтэктыўная меладрама
Працягласьць: 1:25:10
Рэжысэр: Жэром Саль (Jerome Salle)
Ролі выконваюць: Сафі Марсо (Sophie Marceau), Іван Аталь (Yvan Attal), Даніель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski)
Пра фільм: Інтэрпол шукае геніяльнага фінансавага махляра Энтані Цымэра, які адмывае «брудныя» грошы, у тым ліку і для расейскай мафіі. Мафія таксама пераследуе Цымэра, бо той зашмат ведае. Энтані нічога не застаецца, як цалкам змяніць сваё аблічча. Адзінае слабое месца Цымэра – гэта ягоная каханка К’яра. Яна атрымлівае ад Цымэра заданне імітаваць раман з вонкава падобным да яго мужчынам, каб і паліцыя, і мафія прынялі таго чалавека за Цымэра…

Пяцёра дзетак і Пескавік / Five Children and it /

пяцёра дзетак і пескавік

Год: 2004
Краіна: Вялікая Брытанія–ЗША
Жанр: прыгоды, фэнтэзі, сямейны
Рэжысэр: Джон Стывэнсан (John Stephenson)
Пра фільм: Пяцёра сімпатычных дзяцей прыбываюць да таямнічага замчышча свайго застрэленага дзядзькі. Падчас гульні на бліжэйшым пляжы ім з’яўляецца НЕШТА незвычайнае! Гэта нейкі Жыццязаўр (Пескавік) або чароўнае стварэнне, якое можа выканаць любое жаданне. Так пачынаецца захапляльная прыгода. У дзяцей выяўляецца вельмі маляўнічая фантазія, а іх шалёныя жаданні пачынаюць сапраўды здзяйсняцца.

 

Агент 117: місія ў Каіры / OSS 117: Le Caire, nid d’espion/

Агент 117

 

Год: 2006
Краіна: Францыя
Жанр: камэдыя
Рэжысэр: Мішэль Хазанавікуі (Michel Hazanavicius)
Пра фільм: Супэр-хіт кіно пра францускага Джэймса Бонда – агента OSS 117 зьяўляецца самаіранічным поглядам французаў на свае недахопы.

 

 

Гладыятар / Gladiator /

Гладыятар

 

Краіна: ЗША
Жанар: Гістарычны
Працягласьць: 2:34
Рэжысэр: Рыдлі Скот
Ролі выконваюць: Рассел Кроў, Хоакін Фенікс, Конні Нільсэн
Пра фільм: Калі рымскі палкаводзец здраджаны, а яго сям’я забітая карумпаванымі экстрэмістамі, ён прыходзіць у Рым у якасці гладыятару, каб адпомсціць.

 

Крымінальнае чытво / Pulp Fiction /

Крымінальнае чытво

Ролі агучвалі:
Рынга – Лявон Вольскі, Яланда – Ганна Вольская, Джулс – Аляксандр Памідораў, Вінцэнт – Піт Паўлаў, Марсэлас – Ігар Варашкевіч, Буч – Аляксей Янукевіч, Лэнс – Ягор Маёрчык, Мія – Людміла Шпілеўская, Зэд – Пётр Жбанаў, Джымі – Юры Баранаў, Вульф – Юры Жыгамонт, Эсмэральда – Вольга Бабак, Фаб’ен – Аляксандра Клімовіч, Маці Буча – Вольга Шастакова, Брэт – Франак Вячорка, Ракель – Вольга Чайчыц, Джодзі — Юля Чорная, Трудзі — Наста Александровіч, трэнэр Буча — Андрусь Ігнатовіч, малы Буч — Ян-Вінцэнт Паўлаў
Крымінальнае чытво (англ. Pulp Fiction, ЗША, 1994) — адзін з самых вядомых фільмаў рэжысэра Квэнціна Таранціна. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы сцэнар, «Залатой пальмавай галінкі» Канскага кінафэстывалю 1994 году й яшчэ сарака кінематаграфічных узнагародаў. Карціна таксама мела вялікі посьпех у публікі й лічыцца найважнейшаю вяхою ў гісторыі кінематографа, якая дала адчувальны штуршок разьвіцьцю незалежнага амэрыканскага кіно.
“Крымінальнае чытво” — зрэз крымінальнага сьвету Лёс-Анджэлесу. Ва ўсім яго цынізьме, непасрэднасьці й жорсткасьці. Гэта востры гумар, складаныя псыхалягічныя сцэны, незвычайнае рэжысэрскае вырашэньне.