Categories: Культура

„Басовішча” на Беласточчыне ў 21 раз

16-17 ліпеня Гарадок на Беласточчыне ўжо ў 21-ы раз будзе прымаць Фестываль музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”, які нязменна ладзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.

Як зазначае старшыня арганізацыі Кася Кузьміч, у гэтым годзе арганізатары спрабуюць скіраваць фэстываль у бок разнастайнасці. Акрамя музычных высупаў запланаваныя літаратурныя сустрэчы, паказ фільмаў Тамары Саланевіч, ды фотавыстава маладога творцы з Беласточчыны Паўла Грэся.

Акрамя таго арганізатары „Басовішча” хочуць ушанаваць памяць беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, 100-гадовы юбілей якой адзначаюць беларусы.

– Прапануем, каб кожны гурт, які захоча выступіць у конкурснай частцы, падрыхтаваў адну песню на словы Ларысы Геніюш. Гэтая ідэя ўзялася адтуль, што ў гэтым годзе святкуем 100-годдзе вялікай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, і нам падумалася, што якраз такім конкурсам можна было б аддаць ёй пашану, а гэтым самым і пераказаць маладому пакаленню тыя ідэалы, якіх у сваім жыцці трымалася Ларыса Геніюш.

Акрамя таго арганізатары гавораць аб разнастайнасці зместу музычных выступаў, на „Басовішчы” ў гэтым годзе ў якасці гасцей будуць запрашацца прадстаўнікі розных кірункаў беларускай музыкі.

Радыё Рацыя

dzedzich

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

23 гадзіны ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

1 дзень ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

1 дзень ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

1 дзень ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

1 дзень ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

1 дзень ago