Categories: Культура

У Берасці пройдзе тэатральны фестываль “Непратаптаны шлях”

Арганізатары міжнароднага фестывалю адмысловых тэатраў вызначыліся з датай – сёлета прадстаўнікі калектываў Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі выступяць 29 і 30 красавіка.

Мерапрыемства адбудзецца ў Цэнтры моладзевай творчасці, уваход на фестываль вольны, таму трапіць можа кожны ахвотны. Традыцыя правядзення такога фестывалю паходзіць з Польшчы.

Кіраўнік Брэсцкага абласнога аб’яднання “Івалід і асяроддзе” Іван Шмыга адзначыў, што за восьмы год правядзення фестывалю назірае яднанне паміж удзельнікамі, а задачы застаюцца нязменнымі:

— Задачы, мэты, якія былі пастаўлены раней з тымі людзьмі, якія прыходзілі першыя, і тыя ж мэты і задачы параўналі з новымі людзьмі. Яны злучыліся і паміж імі зносіны з’явілася, можна сказаць братэрства. Паразуменне, узаемадапамога прысутнічалі ад пачатку да канца.

Падобныя фестывалі, на якіх выступаюць калектывы людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць у Польшчы і ва Украіне, куды таксама ездзяць выступаць і беларусы.

Юрась Палескі, Радыё Рацыя.

Darya

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

18 хвілін ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

1 гадзіна ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

1 гадзіна ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

2 гадзіны ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

2 гадзіны ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

2 гадзіны ago